• 1. Песьня ўзыходжаньня. Падымаю вочы мае ўгору, адкуль прыйдзе дапамога мая.
  • 2. Дапамога мая ад Госпада, Які стварыў неба й зямлю.
  • 3. Ня дасьць Ён пахіснуцца назе тваёй, не задрэмле Той, Хто асланяе цябе:
  • 4. ня дрэмле і ня сьпіць, Хто асланяе Ізраіля.
  • 5. Гасподзь - ахавальнік твой; Гасподзь - шата твая з правай рукі Тваёй.
  • 6. Удзень сонца цябе не заб'е, ані месяц уночы.
  • 7. Гасподзь аслоніць цябе ад усякага ліха; ахавае душу тваю Гасподзь.
  • 8. Гасподзь будзе ахоўваць твой выхад і ўваход ад сёньня і вечна.