- 1. Алілуя. Хвалеце імя Гасподняе, хвалеце, рабы Гасподнія,
- 2. усе, хто стаіць у доме Гасподнім, у дварах Бога нашага.
- 3. Хвалеце Госпада, бо Гасподзь добры; сьпявайце імю Ягонаму, бо гэта соладка,
- 4. бо Гасподзь абраў сабе Якава, Ізраіля ўласнасьцю Сваёю.
- 5. Я ўведаў, што Гасподзь вялікі, і Гасподзь наш вышэйшы за ўсіх багоў.
- 6. Гасподзь творыць усё, што хоча, на нябёсах і на зямлі, на морах і ва ўсіх прадоньнях;
- 7. узводзіць хмары ад краю зямлі, творыць маланкі пры дажджы, выводзіць вецер са сховішчаў Сваіх.
- 8. Ён пабіў першынцаў Егіпта, ад чалавека да быдла,
- 9. паслаў азнакі і цуды сярод цябе, Егіпце, на фараона і на ўсіх рабоў ягоных,
- 10. пабіў народы многія, і вынішчыў цароў моцных:
- 11. Сігона, цара Амарэйскага, і Ога, цара Васанскага, і ўсе царствы Ханаанскія;
- 12. і аддаў зямлю іхнюю ў спадчыну, у спадчыну Ізраілю, народу Свайму.
- 13. Госпадзе! імя Тваё навечна; Госпадзе! памяць пра Цябе з роду ў род.
- 14. Бо Гасподзь судзіцьме народ Свой, і з рабоў Сваіх умілажаліцца.
- 15. Ідалы язычнікаў - срэбра і золата, утворы рук чалавечых.
- 16. Ёсьць у іх вусны, але не маўляюць, ёсьць у іх вочы, але ня бачаць;
- 17. ёсьць у іх вушы, але ня чуюць, і няма дыханьня ў вуснах у іх.
- 18. Спадобняцца ім тыя, што робяць іх, і кожны, хто спадзяецца на іх.
- 19. Доме Ізраілеў! дабраславеце Госпада. Доме Ааронаў! дабраславеце Госпада.
- 20. Доме Лявія! дабраславеце Госпада. Хто баіцца Госпада, дабраславеце Госпада.
- 21. Дабраславёны Гасподзь ад Сіёна, Які жыве ў Ерусаліме! Алілуя!
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Бiблiя беларуская. Пераклад Сёмухи > Стары Запавет > Псалтыр > Глава 134