• 1. Давідава. Слаўлю Цябе ўсім сэрцам маім, перад багамі сьпяваю Табе, што пачуў Ты ўсе словы вуснаў маіх;
  • 2. кланяюся перад сьвятым храмам Тваім, і слаўлю імя Тваё за ласку Тваю і за праўду Тваю; бо Ты праславіў слова Тваё вышэй за ўсякае найменьне Тваё.
  • 3. У дзень, калі я паклікаў, Ты пачуў мяне; усяліў у душу маю бадзёрасьць.
  • 4. Праславяць Цябе, Госпадзе, усе цары зямныя, калі пачуюць словы вуснаў Тваіх
  • 5. і апяюць шляхі Гасподнія, бо вялікая слава Гасподняя.
  • 6. Высокі Гасподзь: і пакорнага бачыць, і гардзея здалёк пазнае.
  • 7. Калі я пайду сярод нягодаў, Ты ажывіш мяне, на ятру ворагаў маіх пашлеш руку Тваю і ўратуе мяне правіца Твая.
  • 8. Гасподзь зробіць за мяне! Ласка Твая, Госпадзе, вечная; дзеяў рук Тваіх не пакідай.