• 1. Песьня ўзыходжаньня. Давідава. Усьцешыўся я, калі мне сказалі: пойдзем у дом Гасподні.
  • 2. Вось стаяць ногі нашыя ў браме тваёй, Ерусаліме, -
  • 3. Ерусалім, пабудаваны як горад, зьліты ў адно,
  • 4. куды сыходзяцца плямёны, плямёны Гасподнія паводле закону Ізраіля славіць імя Гасподняе.
  • 5. Там стаяць троны суду, троны дома Давідавага.
  • 6. Прасеце спакою Ерусаліму: хай жывуць у дабрадзенстве тыя, хто любіць цябе!
  • 7. Хай будзе спакой у мурах тваіх, дабрадзенства - у харомах тваіх!
  • 8. Дзеля братоў маіх і блізкіх маіх кажу я: "Мір табе!"
  • 9. Дзеля дома Госпада, Бога нашага, зычу табе дабра.