Глава 107

  • 1. Песьня. Псальма Давідава.
  • 2. Гатовае сэрца маё, Божа, гатовае сэрца маё; буду пяяць і апяваць у славе маёй.
  • 3. Паўстань, псалтыр і арфа! Я ўстану рана.
  • 4. Славіць буду Цябе, Госпадзе, сярод народаў; славіць буду Цябе, сярод плямёнаў,
  • 5. бо вышэй за нябёсы ласка Твая і ў пазахмар'і праўда Твая.
  • 6. Узьнясіся вышэй за нябёсы, Божа; і над усёю зямлёю будзе слава Твая,
  • 7. каб вызваліліся аблюбенцы Твае: уратуй правіцай Тваёю, і пачуй мяне.
  • 8. Бог сказаў у сьвятыні Сваёй: няхай разьвесялюся - падзялю Я Сіхем, і даліну Сукот абмераю.
  • 9. Мой Галаад, Мой Манасія, Яфрэм крэпасьць Маёй галавы, Юда скіпетр Мой,
  • 10. Мааў умывальная шаля Мая, на Эдом абуткам кіну Маім, над зямлёю Філістымскаю клікаць буду.
  • 11. Хто ўвядзе мяне ў горад умацаваны? Хто давядзе мяне да Эдома?
  • 12. Ці ня Ты, Божа, Які нас адкінуў, і ня выходзіш, Божа, з войскам нашым?
  • 13. Падай дапамогу нам ва ўціску, бо абарона людзкая - марнота.
  • 14. З Богам мы выявім сілу; Ён скіне ворагаў нашых.