• 1. Песьня ўзыходжаньня. З глыбіні клічу Цябе, Госпадзе.
  • 2. Госпадзе! пачуй голас мой. Хай будуць вушы Твае ўважлівыя да голасу маленьняў маіх.
  • 3. Калі Ты, Госпадзе, будзеш заўважаць беззаконьні, - Госпадзе! хто ўстоіць?
  • 4. Але ў Цябе дараваньне, хай багавеюць прад Табою.
  • 5. Спадзяюся на Госпада, спадзяецца душа мая; на слова Ягонае спадзяюся.
  • 6. Душа мая чакае Госпада, болей, чым варта - раніцы, болей, чым варта - раніцы.
  • 7. Хай спадзяецца Ізраіль на Госпада; бо ў Госпада літасьць і вялікае ў Яго збавеньне,
  • 8. і Ён збавіць Ізраіля ад усіх беззаконьняў ягоных.