Глава 99

  • 1. Усе людзі хай славяць Бога Псальма. Усклікніце Госпаду, уся зямля!
  • 2. Служэце Госпаду з радасьцю; ідзеце прад абліччам Ягоным з пахвалою!
  • 3. Ведайце, што Гасподзь ёсьць Бог, што Ён стварыў нас, і мы - Ягоныя, Ягоны народ і авечкі паствы Ягонай.
  • 4. Уваходзьце ў браму Ягоную з праслаўленьнем, у двары Ягоныя - з пахвалою. Слаўце Яго, дабраслаўляйце імя Ягонае.
  • 5. Бо добры Гасподзь: міласьць Ягоная навечна, і праўда Ягоная з роду ў род.