• 1. Песьня ўзыходжаньня. Шмат уціскалі мяне зь юнацтва майго, хай скажа Ізраіль:
  • 2. шмат уціскалі мяне зь юнацтва майго, але не адолелі мяне.
  • 3. На хрыбце маім аралі аратыя, вялі доўгія барозны свае.
  • 4. Але Гасподзь справядлівы; Ён расьсек путы бязбожнікаў.
  • 5. Хай пасаромяцца і павернуць назад усе ненавісьнікі Сіёна.
  • 6. Хай будуць, як трава на дахах, якая раней, чым вырвана будзе, засыхае,
  • 7. якою жнец не напоўніць рукі сваёй, а хто вяжа снапы - жмені сваёй;
  • 8. і хто праходзіць міма, ня скажа: дабраславеньне Гасподняе на вас; дабраслаўляем вас імем Гасподнім!