• 1. Песьня ўзыходжаньня. Давідава. Калі б не Гасподзь быў з намі, - хай скажа Ізраіль, -
  • 2. калі б не Гасподзь быў з намі, калі паўсталі на нас людзі, -
  • 3. дык жывых нас яны праглынулі б, калі загарэлася ў іх ятра на нас;
  • 4. воды патапілі б нас, паток прайшоў бы над душою нашаю;
  • 5. прайшлі б над душою нашаю воды бурлівыя.
  • 6. Дабраславёны Гасподзь, Які ня даў нас на здабычу іхнім зубам!
  • 7. Душа наша вызвалілася, як птушка, зь сеткі лавецкай; сетка парвана, і мы вызваліліся.
  • 8. Дапамога нашая ў імені Госпада, Які стварыў неба й зямлю.