- 1. Давідава. Над рэкамі Вавілона, там сядзелі і плакалі мы, калі згадвалі пра Сіён.
- 2. На вербах пасярод яго павесілі мы свае арфы.
- 3. А тыя, што нас паланілі, песьняў ад нас патрабавалі, а нашыя прыгнятальнікі - весялосьці: "пасьпявайце нам зь песьняў Сіёна".
- 4. Як нам сьпяваць Гасподнюю песьню на чужынскай зямлі?
- 5. Калі забуду цябе, Ерусаліме, хай забудзе мяне правіца мая;
- 6. хай прыліпне язык мой да паднябеньня, калі помніць цябе я ня буду, калі не пастаўлю Ерусаліма на чале весялосьці маёй.
- 7. Прыгадай, Госпадзе, сынам Эдомавым дзень Ерусаліма, калі казалі яны: "руйнуйце, руйнуйце да падмурка яго".
- 8. Дачка Вавілона, спусташальніца! дабрашчасны, хто ўдзеліць табе за тое, што зрабіла ты нам!
- 9. Дабрашчасны, хто возьме й заб'е немаўлятак тваіх аб камень!
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Бiблiя беларуская. Пераклад Сёмухи > Стары Запавет > Псалтыр > Глава 136