Глава 97

  • 1. Псальма Давідава. Засьпявайце Госпаду новую песьню; бо Ён дзівосы стварыў. Ягоная правіца і сьвятая мышца Ягоная прынесьлі Яму перамогу.
  • 2. Паказаў Гасподзь выратаваньне Сваё, адкрыў перад вачыма народаў праўду Сваю.
  • 3. Успомніў Ён міласьць Сваю да Якава і вернасьць Сваю да дома Ізраілевага. Усе канцы зямлі ўбачылі ратунак Бога нашага.
  • 4. Усклікайце Госпаду, уся зямля; радуйцеся, весялецеся і сьпявайце;
  • 5. сьпявайце Госпаду з арфаю, з арфаю і з псальмамі;
  • 6. з гукамі труб і рога радуйцеся прад Валадаром Госпадам.
  • 7. Хай шуміць мора і ўсё, што ў ім, сусьвет і ўсё, што жыве ў ім;
  • 8. хай у далоні пляскаюць рэкі; хай радуюцца разам горы
  • 9. прад абліччам Госпада; бо Ён ідзе судзіць зямлю. Ён будзе судзіць сусьвет справядліва і народы - па праўдзе.