Глава 94

  • 1. Пахвальная песьня Давідава. Прыйдзеце, засьпяваем Госпаду, усклікнем Богу, цьвярдыні ратунку нашага;
  • 2. станьма прад абліччам Ягоным з хвалою, у песьнях усклікнем Яму,
  • 3. бо Гасподзь ёсьць Бог вялікі і Цар над усімі багамі.
  • 4. У руцэ Ягонай глыбіні зямлі, і вяршыні гор - Ягоныя;
  • 5. Ягонае - мора, і Ён стварыў яго, і сушу стварылі рукі Ягоныя.
  • 6. Прыйдзеце, паклонімся і прыпадзем, укленчым прад абліччам Госпада, Творцы нашага,
  • 7. бо Ён ёсьць Бог наш, і мы - людзі паствы Ягонай і авечкі рукі Ягонай. О, калі б вы сёньня паслухалі голасу Яго:
  • 8. "ня ўпускайце жорсткасьць у сэрца вашае, як у Мэрыве, як у дзень спакушэньня ў пустыні,
  • 9. дзе спакушалі Мяне бацькі вашыя, выпрабоўвалі Мяне, і бачылі дзею Маю.
  • 10. Сорак гадоў раздражняў Мяне род гэты, Я сказаў: гэта народ, які заблудзіўся сэрцам; яны не спазналі дарог Маіх;
  • 11. і таму прысягнуў Я ў гневе Маім, што яны ня ўвойдуць у Мой спакой".