• 1. Песьня ўзыходжаньня. Той, хто надзею кладзе на Госпада, як гара Сіён, не захістаецца, стаяцьме вечна.
  • 2. Горы вакол Ерусаліма, а Гасподзь вакол народу Свайго ад сёньня і давеку.
  • 3. Бо не пакіне Гасподзь жазла бязбожных над доляю праведных, каб праведныя не працягнулі рукі свае да беззаконьня.
  • 4. Рабі ж, Госпадзе, добрае добрым і справядлівым у сэрцах сваіх.
  • 5. А тых, што збочваюць на крывыя сьцяжыны свае, хай пакіне Гасподзь хадзіць зь беззаконнымі. Мір на Ізраіля!