• 1. Песьня ўзыходжаньня. Дабрашчасны кожны, хто баіцца Госпада, хто ходзіць шляхамі ягонымі!
  • 2. Ты будзеш есьці ад працы рук тваіх; дабрашчасны ты, і добра табе!
  • 3. Жонка твая, як лаза плодная, у доме тваім; сыны твае, як аліўнае гольле, вакол трапезы тваёй:
  • 4. так мілаславіцца чалавек, які баіцца Госпада!
  • 5. Дабраславіць Цябе Гасподзь зь Сіёна, і ўбачыш бясьпеку Ерусаліма ва ўсе дні жыцьця твайго.
  • 6. Убачыш сыноў у сыноў тваіх. Мір на Ізраіля!