- 1. Песьня ўзыходжаньня. Спамяні, Госпадзе, Давіда, і ўсе ягоныя пакуты:
- 2. як ён прысягаў Госпаду, даваў зарок Моцнаму Якава;
- 3. "не ўвайду ў палатку дома майго, ня ўзыду на ложак мой;
- 4. ня дам сну вачам маім і павекам маім дрымоты,
- 5. пакуль не знайду месца Госпаду, жытлішча Моцнаму Якава".
- 6. Вось, мы чулі пра яго ў Эфраце, знайшлі яго на палях Ярыма.
- 7. Пойдзем да жытлішча Ягонага, паклонімся падножжу ног Ягоных.
- 8. Стань, Госпадзе, на месца пакою Твайго, Ты і каўчэг магутнасьці Тваёй.
- 9. Сьвятары Твае апранаюцца ў праўду, і сьвятыя Твае ўзрадуюцца.
- 10. Дзеля Давіда, раба Твайго, не адвярні аблічча памазанца Твайго.
- 11. Прысягаў Гасподзь Давіду ў ісьціне, і не зрачэцца яе; "ад плоду ўлоньня твайго пасаджу на троне тваім.
- 12. Калі сыны твае будуць шанаваць запавет Мой і Мае сьведчаньні, якім Я іх навучу: дык і іхнія сыны вечна сядзецьмуць на троне тваім".
- 13. Бо выбраў Гасподзь Сіён; пажадаў яго жытлом Сабе.
- 14. "Гэта - спакой Мой навечна; тут пасялюся, бо Я пажадаў яго.
- 15. Ежу ягоную дабраслаўляючы дабраслаўлю, убогіх ягоных накармлю хлебам;
- 16. сьвятароў ягоных апрану ў выратаваньне, і сьвятыя ягоныя радасьцю ўзрадуюцца.
- 17. Там згадую рог Давіду, пастаўлю сьветач памазанцу Майму.
- 18. Ворагаў ягоных апрану ў сорам; а на ім будзе зьзяць вянок ягоны".
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Бiблiя беларуская. Пераклад Сёмухи > Стары Запавет > Псалтыр > Глава 131