• 1. Песьня ўзыходжаньня. Калі вяртаў Гасподзь палон Сіёна, мы былі быццам у сьне.
  • 2. Тады вусны нашы былі поўныя весялосьці, і язык наш - сьпяваў; тады між народамі казалі: "вялікае стварыў Гасподзь над імі!".
  • 3. Вялікае стварыў Гасподзь над намі: мы радаваліся.
  • 4. Вярні, Госпадзе, паланёных нашых, як патокі на поўдзень.
  • 5. Хто са сьлязьмі сеяў, пажынацьме з радасьцю.
  • 6. Хто з плачу нясе насеньне, вернецца з радасьцю, нясучы снапы свае.