• 1. Алілуя. Я радуюся, што Гасподзь пачуў голас мой, малітву маю,
  • 2. прыхіліў да мяне вуха Сваё; і таму буду клікаць Яго ўсе дні мае.
  • 3. Агарнулі мяне хваробы сьмяротныя, пакуты пякельныя агарнулі мяне; сустрэў я ўціскі і смуткі.
  • 4. Тады клікнуў я імя Гасподняе: Госпадзе! уратуй душу маю.
  • 5. Гасподзь літасьцівы і справядлівы, міласэрны Бог наш.
  • 6. Асланяе Гасподзь прастадушных: я ўвесь зьнямог, і Ён дапамог мне.
  • 7. Вярніся, душа мая, у спакой твой; бо Гасподзь умілажаліўся зь цябе.
  • 8. Ты збавіў душу маю ад сьмерці, вочы мае - ад сьлёз і ногі мае - ад спатыканьня.
  • 9. Буду хадзіць прад абліччам Гасподнім па зямлі жывых.