- 1. Агея і Захарыі. Алілуя. Хвалі душа мая Госпада.
- 2. Буду славіць Госпада, пакуль жыву; пецьму Богу майму, пакуль існую.
- 3. Не кладзеце надзеяў на князёў, на сына людзкога, у якім ратунку няма.
- 4. Выходзіць дух ягоны, і ён вяртаецца ў зямлю сваю; у той дзень зьнікаюць усе намеры ягоныя.
- 5. Шчасны, каму памочнік Бог Якаваў, у каго надзея на Госпада Бога ягонага,
- 6. Які стварыў неба і зямлю, мора і ўсё, што ў іх, Які вечна захоўвае вернасьць,
- 7. творыць суд пакрыўджаным, дае хлеб галодным. Гасподзь вызваляе вязьняў;
- 8. Гасподзь размыкае вочы сьляпым, Гасподзь сагнутых выпроствае; Гасподзь любіць праведных.
- 9. Гасподзь ахоўвае прыхадняў, падтрымлівае сірату і ўдаву; а шлях бязбожных - скрыўляе.
- 10. Гасподзь будзе валадарыць вечна, Бог твой, Сіёне, з роду ў род. Алілуя.
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Бiблiя беларуская. Пераклад Сёмухи > Стары Запавет > Псалтыр > Глава 145