- 1. Алілуя. Хвалеце Госпада, бо гэта добра - сьпяваць Богу нашаму, бо гэта соладка - Яму належыць хвала.
- 2. Гасподзь будуе Ерусалім, зьбірае выгнанцаў Ізраіля.
- 3. Ён ацаляе зьнявечаных сэрцам, і лекуе скрухі іхнія.
- 4. Вылічвае колькасьць зорак; усіх іх называе імёнамі іхнімі.
- 5. Вялікі Гасподзь наш і вялікая моц Ягоная, і розум Ягоны нявымерны.
- 6. Пакорлівых узвышае Гасподзь, а бязбожных прыгінае да зямлі.
- 7. Сьпявайце па чарзе славаслоўе Госпаду; грайце Богу нашаму на арфе.
- 8. Ён засьцілае неба хмарамі, рыхтуе зямлі дождж, росьціць на горах траву;
- 9. дае быдлу пашу ягоную і крумкача птушанятам, што клічуць Яго.
- 10. Не на сілу каня глядзіць ён, ня хуткасьці ног чалавечых дабраволіць;
- 11. дабраволіць Гасподзь тым, хто баіцца Яго, хто спадзяецца на ласку Ягоную.
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Бiблiя беларуская. Пераклад Сёмухи > Стары Запавет > Псалтыр > Глава 146