Глава 92

  • 1. Пахвальная песьня Давідава. У дзень суботні, калі заселена зямля. Царуе Гасподзь; Ён у веліч убраны, убраны Гасподзь у магутнасьць і перапаясаны: сусьвет таму цьвёрды, ня зрушыцца.
  • 2. Трон Твой угрунтаваны спаконвечна; Ты - ад вечнасьці.
  • 3. Узвышаюць рэкі, Госпадзе, узвышаюць рэкі голас свой, узвышаюць рэкі хвалі свае.
  • 4. Але над шумам водаў вялікіх, моцных хваляў марскіх, моцны ў вышыных Гасподзь.
  • 5. Сьведчаньні Твае бяз сумненьня пэўныя. Дому Твайму, Госпадзе, належыць сьвятасьць на доўгія дні.