Глава 12

< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
  • 1. І адказваў Ёў і сказаў;
  • 2. а ўжо ж такі, толькі вы людзі, і з вамі памрэ мудрасьць!
  • 3. І ў мяне ёсьць сэрца, як у вас; ня ніжэйшы я за вас; і хто ня ведае таго самага.
  • 4. Пасьмешышчам зрабіўся я свайму сябру, я, хто заклікаў Бога, і каму Ён адказваў, пасьмешышчам - чалавек праведны, беспахібны.
  • 5. Так, на думку таго, хто сядзіць у спакоі, пагарды вартая паходня, падрыхтаваная таму, чые ногі спатыкаюцца.
  • 6. Спакойныя намёты ў рабаўнікоў і бясьпечныя ў тых, што дражняць Бога, што быццам Бога носяць на руках сваіх.
  • 7. А ўжо ж такі: спытайся ў быдла, і навучаць цябе, - у птушкі нябеснай, і абвесьціць табе;
  • 8. альбо пагутары зь зямлёю, і наставіць цябе, і скажуць табе рыбы марскія.
  • 9. Хто ва ўсім гэтым ня ўведае, што рука Госпада стварыла гэта.
  • 10. У Ягонай руцэ душа ўсяго жывога і дух усякі чалавечай плоці.
  • 11. Ці ж ня вуха разьбірае словы, і ці не язык распазнае смак ежы?
  • 12. У старцах - мудрасьць, і ў даўгавечных - розум.
  • 13. У Яго мудрасьць і сіла; Ягоныя рада і розум.
  • 14. Што Ён разбурыць, тое не адбудзецца; каго Ён увязьніць, той ня вызваліцца.
  • 15. Спыніць воды, і ўсё ўсохне; пусьціць іх, і пераўтвораць зямлю.
  • 16. У Яго магутнасьць і мудрасьць, прад Ім той, хто заблытвае і ўводзіць у аблуду.
  • 17. Ён прыводзіць дарадцаў да неабдуманасьці і судзьдзяў робіць дурнымі.
  • 18. Ён вызваляе з повязяў цароў і поясам абвязвае сьцёгны ім;
  • 19. князёў пазбаўляе годнасьці і кідае ніцма адважных;
  • 20. адбірае мову ў красамоўных і старцаў пазбаўляе глузду;
  • 21. пакрывае сорамам знакамітых і сілу ў магутаў паслабляе;
  • 22. адчыняе глыбокае зь сярэдзіны цемры і выводзіць на сьвятло цень сьмяротны;
  • 23. памнажае народы і вынішчае іх; расьсявае народы і зьбірае іх;
  • 24. адбірае розум у стрэйшынаў народу зямлі і пакідае іх блукаць у пустыні, дзе няма дарогі;
  • 25. вобмацкам ходзяць яны ў цемры без сьвятла і хістаюцца, як п'яныя.