Глава 32

< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
  • 1. Калі тыя трое мужоў перасталі адказваць Ёву, бо ён быў слушны ў вачах сваіх,
  • 2. тады загарэўся гнеў Эліуя, сына Варахіілавага, Вузіцяніна з племя Рамавага: загарэўся гнеў ягоны на Ёва за тое, што ён апраўдваў сябе больш, чым Бога,
  • 3. а на трох сяброў ягоных загарэўся гнеў ягоны за тое, што яны не знайшлі што адказаць, а тым часам вінавацілі Ёва.
  • 4. Эліуй чакаў, пакуль Ёў гаварыў, бо яны гадамі былі старэйшыя за яго.
  • 5. Калі ж Эліуй убачыў, што няма адказу ў вуснах тых трох мужоў, тады загарэўся гнеў ягоны.
  • 6. І адказваў Эліуй, сын Варахіілаў, Вузіцянін, і сказаў: я малады гадамі, а вы - старцы; таму я нясьмеліўся і баяўся казаць вам, што думаю.
  • 7. Я гаварыў сам сабе: няхай гавораць дні, і мнагалецьце навучае мудрасьці.
  • 8. Але дух у чалавеку і дыханьне ‹сеўладнага дае яму разуменьне.
  • 9. Не шматгадовыя толькі мудрыя, і не старыя разумеюць праўду.
  • 10. Таму я кажу: выслухайце мяне, абвяшчу вам сваю думку і я.
  • 11. Вось, я чакаў слоў вашых, услухоўваўся ў меркаваньні вашыя, пакуль вы прыдумлялі, што сказаць.
  • 12. Я пільна глядзеў на вас, ніхто з вас не выкрывае Ёва і не адказвае на словы яго.
  • 13. скажэце: мы знайшлі мудрасьць: Бог абвергне яго, а не чалавек.
  • 14. Калі б ён зьвяртаў словы да мяне, дык я ня вашымі словамі адказваў бы яму.
  • 15. Спалохаліся, не адказваюць болей: перасталі гаварыць.
  • 16. І як я чакаў, а яны ня кажуць, спыніліся і не адказваюць болей,
  • 17. дык і я адкажу ад сябе, абвяшчу сваю думку і я.
  • 18. Бо я поўны словамі, і дух ува мне цісьне мяне.
  • 19. Вось, нутрына мая, як віно неадчыненае: яна гатовая прарвацца, нібы новыя мяхі.
  • 20. Пагавару, і палегчае мне; адкрыю вусны мае і адкажу.
  • 21. На твар чалавека глядзець ня буду і ніякаму чалавеку лісьлівіць ня буду,
  • 22. бо я ня ўмею лісьлівіць: цяпер забі мяне, Творца мой.