- 1. І адказваў Ёў і сказаў:
- 2. Чуў я шмат такога; нікчэмныя суцешнікі ўсе вы!
- 3. Ці будзе канец ветраным словам? і што схіліла цябе так адказваць?
- 4. І я мог бы гэтак сама сказаць, як вы, калі б душа вашая была на месцы маёй; узбурваўся б на вас словамі і ківаў бы на вас галавою маёю;
- 5. мацаваў бы вас языком маім і рухам губоў суцяшаў бы.
- 6. Ці кажу я, не спатольваецца скруха мая; ці перастаю, што адыходзіць ад мяне?
- 7. Але сёньня Ён стаміў мяне. Ты разбурыў усю сямэю маю,
- 8. Ты пакрыў мяне маршчынамі ў сьведчаньне супроць мяне; паўстае на мяне зморанасьць мая, у твар дакарае мяне.
- 9. Гнеў Ягоны турзае і варагуе супроць мяне, скрыгоча на мяне зубамі сваімі; непрыяцель мой вострыць на мяне вочы свае.
- 10. Разьзявілі на мяне пашчу сваю; лаючыся б'юць мяне па шчоках; усе змовіліся супроць мяне.
- 11. Аддаў мяне Бог беззаконьніку і ў рукі бязбожных кінуў мяне.
- 12. Я быў спакойны, але Ён патрэс мяне; узяў мяне за шыю і пабіў мяне і паставіў мяне конам Сабе.
- 13. Абступілі мяне стралкі Ягоныя; Ён расьсякае вантробы мае і ня літуе, выліў на зямлю жоўць маю,
- 14. прабівае ўва мне праломіну за праломінай, бяжыць на мяне, як воін.
- 15. Вярэту пашыў я на скуру маю і ў пыл паклаў галаву маю.
- 16. Твар мой пачырванеў ад плачу, і на павеках маіх цень сьмерці,
- 17. пры ўсім тым, што няма рабунку на руках маіх, і малітва мая чыстая.
- 18. Зямля! не закрый маёй крыві, і хай ня будзе месца енку майму.
- 19. І сёньня вось на нябёсах Сьведка мой, і Заступнік мой у вышынях!
- 20. Красамоўныя сябры мае! Да Бога сьлёзіцца вока маё.
- 21. О, калі б чалавек мог спаборнічаць з Богам, як сын чалавечы з блізкім сваім!
- 22. Бо гадам маім прыходзіць канец, і я адыходжу ў дарогу незваротную.
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Бiблiя беларуская. Пераклад Сёмухи > Стары Запавет > Ёв > Глава 16