- 1. І адказваў Ёў і сказаў:
- 2. як ты дапамог бясьсіламу, падтрымаў мышцу нямоглага!
- 3. Як раду ты даў ня мудраму і як ва ўсёй поўніцы растлумачыў!
- 4. Каму ты казаў гэтыя словы, і чый дух выходзіў зь цябе?
- 5. Рэфаімы трымцяць пад водамі, і тыя, што жывуць у іх.
- 6. Апраметная аголена прад Ім, і няма покрыва Авадону.
- 7. Ён расхінуў поўнач над пустатою, павесіў зямлю ні на чым.
- 8. Ён заключае воды ў аблоках Сваіх, і воблака не расьсядаецца пад імі.
- 9. Ён паставіў трон Свой, расхінуў над ім воблака Сваё.
- 10. Рысу правёў над паверхняю вады, да межаў сьвятла зь цемраю.
- 11. Слупы нябёсаў дрыжаць і жахаюцца ад грозьбы Ягонай.
- 12. Сілаю Сваёю хвалюе мора і розумам Сваім змагае ягоную дзёрзкасьць.
- 13. Ад духу Ягонага - цудоўнасьць неба; рука Ягоная ўтварыла борздага скарпіёна.
- 14. Вось, гэта частка шляхоў Ягоных; і як мала мы чулі пра Яго! А гром магутнасьці Ягонай хто можа зразумець?
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Бiблiя беларуская. Пераклад Сёмухи > Стары Запавет > Ёв > Глава 26