Глава 27

< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
  • 1. І гаварыў далей Ёў сваё ўзьнёслае слова і сказаў:
  • 2. жывы Бог, Які пазбавіў мяне суду, і ‹семагутны, Які засмуціў душу маю,
  • 3. што, пакуль яшчэ дыханьне маё ўва мне і дух Божы ў ноздрах маіх,
  • 4. ня скажуць вусны мае няпраўды, і язык мой ня вымавіць ілжы!
  • 5. Я далёкі ад таго, каб прызнаць вас справядлівымі; пакуль не памру, не саступлю беззаганнасьці маёй.
  • 6. Моцна трымаў я праўду маю і ня ўпушчу яе; не папракне мяне сэрца маё праз усе дні мае.
  • 7. Вораг мой будзе, як бязбожнік, і паўсталы супроць мяне, як беззаконьнік.
  • 8. Бо якая надзея крывадушніку, калі возьме, калі вырве Бог душу ягоную?
  • 9. Ці пачуе Бог лямант ягоны, калі прыйдзе на яго бяда?
  • 10. Ці будзе ён суцяшацца ‹семагутным і заклікаць Бога ў любы час?
  • 11. Абвяшчу вам, што ў руцэ Божай; што ва ‹семагутнага, ня ўтою.
  • 12. Вось, усе вы і самыя бачылі; і навошта вы столькі пустасловіце?
  • 13. Вось доля чалавеку беззаконнаму ад Бога, і спадчына, якую атрымліваюць ад Усеўладнага прыгнятальнікі.
  • 14. Калі памнажаюцца сыны ягоныя, дык пад меч; і нашчадкі яго не насыцяцца хлебам.
  • 15. Тых, што засталіся пасьля яго, сьмерць зьвядзе ў магілу, і ўдовы іхнія ня будуць плакаць.
  • 16. Калі ён набярэ кучы срэбра, як пылу, і нарыхтуе вопраткі, як гразі,
  • 17. дык ён нарыхтуе, а апранацца будзе праведнік, і срэбра атрымае сабе ў долю беспахібнік.
  • 18. Ён будуе, як моль, дом свой і, як вартаўнік, робіць сабе будан;
  • 19. кладзецца спаць багатым і такім не ўстае; расплюшчвае вочы свае, і ён ужо ня той.
  • 20. Як воды, спасьцігнуць яго жахі; уначы падхопіць яго бура.
  • 21. Падыме яго ўсходні вецер і панясе, і ён порстка пабяжыць ад яго.
  • 22. Памкнецца на яго і не пашкадуе, як бы ён ні высільваўся, каб уцячы ад рукі ягонай.
  • 23. Пляснуць па ім рукамі і пасьвішчуць над ім зь месца ягонага!