- 1. Кіроўцу хору. На Гэцкім інструмэньце. Сыноў Карэевых. Псальма.
- 2. Якія жаданыя селішчы Твае, Госпадзе сіл!
- 3. Душа мая стужылася, прагнучы ў двары Гасподнія; сэрца маё і цела маё імкнуцца да Бога жывога.
- 4. І птушка знаходзіць сабе жытло, і ластаўка гняздо сабе, дзе пакласьці птушанятак сваіх, каля алтароў Тваіх, Госпадзе сіл, Цару мой і Божа мой!
- 5. Дабрашчасныя тыя, што жывуць у доме Тваім; яны няспынна будуць славіць Цябе.
- 6. Дабрашчасны чалавек, сіла Якога ў Табе, і ў якога ў сэрцы сьцежкі вядуць да Цябе.
- 7. Ідучы далінаю плачу, яны адчыняюць у ёй крыніцы, і дождж пакрывае яе дабраславеньнем;
- 8. прыходзяць ад сілы ў сілу, паўстаюць прад Богам на Сіёне
- 9. Госпадзе, Божа сіл! Пачуй малітву маю, уважы, Божа Якаваў!
- 10. Божа, абаронца наш! Прынікні і дагледзь аблічча памазанца Твайго.
- 11. Бо адзін дзень у дварах Тваіх лепшы за тысячу. Хачу лепей быць каля парога ў доме Божым, чым жыць у намётах няславы.
- 12. Бо Гасподзь Бог ёсьць сонца і шчыт, Гасподзь дае мілату і славу; дабра не адмаўляе тым, хто ў беззаганнасьці ходзіць.
- 13. Госпадзе сіл! Дабрашчасны той чалавек, які на Цябе спадзяецца!
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Бiблiя беларуская. Пераклад Сёмухи > Стары Запавет > Псалтыр > Глава 83