- 1. Псальма. Песьня. Сыноў Карэевых.
- 2. Падмурак ягоны на горах сьвятых. Гасподзь любіць браму Сіёна больш за ўсе паселішчы Якава.
- 3. Славутае абвяшчаецца пра цябе, горадзе Божы!
- 4. Згадаю тым, хто знае мяне, пра Раава і Вавілон; вось Філістымляне, і Тыр з Эфіопіяю, - скажуць: "такі-а-такі нарадзіўся там".
- 5. А пра Сіён казаць будуць: "такі-а-такі і такі-а-такі муж нарадзіўся ў ім, і Сам Усявышні ўмацаваў яго".
- 6. Гасподзь у перапісе народу напіша: "такі-а-такі нарадзіўся там".
- 7. І ўсе, хто сьпявае і грае, - усе крыніцы мае ў табе.
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Бiблiя беларуская. Пераклад Сёмухи > Стары Запавет > Псалтыр > Глава 86