Глава 85

< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110
  • 1. Малітва Давідава. Нахілі, Госпадзе вуха Тваё, і пачуй мяне; бо я бедны і ўбогі.
  • 2. Ахавай душу маю, бо я богабаязны; уратуй, Божа мой, раба Твайго, які на Цябе спадзяецца.
  • 3. Зьлітуйся зь мяне, Госпадзе, бо Цябе я клічу кожнага дня.
  • 4. Разьвесялі душу раба Твайго, бо да Цябе, Госпадзе, узношу душу сваю,
  • 5. бо Ты, Госпадзе, добры і міласэрны і мілажальны да ўсіх, хто кліча Цябе.
  • 6. Пачуй, Госпадзе, малітву маю, і прыслухайся да голасу маленьня майго.
  • 7. У дзень смутку майго я клічу Цябе, бо Ты пачуеш мяне.
  • 8. Няма, Госпадзе, паміж багамі такога, як Ты, і дзеяў няма, як Твае.
  • 9. Усе народы, Табою створаныя, прыйдуць і схіляцца прад Табою, Госпадзе, і праславяць імя Тваё,
  • 10. бо Ты вялікі, творыш дзівосы, - Ты, Божа, адзіны Ты.
  • 11. Настаў мяне, Госпадзе, на дарогу Тваю, і хадзіцьму ў праўдзе Тваёй; умацуй сэрца маё ў страху імя Твайго
  • 12. Буду славіць Цябе, Госпадзе, Божа мой, усім сэрцам маім і славіць імя Тваё вечна,
  • 13. бо вялікая ласка Твая да мяне; Ты выбавіў душу маю ад пекла апраметнага.
  • 14. Божа! на мяне гардуны паўсталі, і хэўра мяцежнікаў шукае душы маёй; і перад сабою ня ставяць Цябе.
  • 15. Але Ты, Госпадзе, Божа шчодры і сэрцам шчыры, доўгацярплівы і шматлітасьцівы і справядлівы,
  • 16. паглядзі на мяне і ўмілажалься зь мяне; дай моц Тваю рабу Твайму, і ўратуй сына рабы Тваёй;
  • 17. учыні на мне азнаку на добрае, хай бачаць мяне ненавісьнікі мае і пасаромяцца, бо Ты, Госпадзе, дапамог мне і суцешыў мяне.