Глава 32

< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57
  • 1. Псальма Давідава. Радуйцеся, праведнікі, у Госпадзе: шчырым прыстоіць хваліць!
  • 2. Услаўляйце Госпада арфамі, сьпявайце Яму на дзесяціструннай псалтыры;
  • 3. новую песьню сьпявайце Яму; зладжана пойце Яму, з ускліцаньнем,
  • 4. бо слова Гасподняе - шчырае, і ўсе дзеі Ягоныя правільныя.
  • 5. Ён любіць праўду і суд; Гасподняю міласьцю зямля поўніцца.
  • 6. Словам Госпада створаны нябёсы, і духам вуснаў Ягоных - усе сілы нябесныя.
  • 7. Ён сабраў, быццам груды, марскія воды; бездані склаў у каморах.
  • 8. Хай баіцца Госпада ўся зямля; хай трымціць прад Ім усё жывое на сьвеце,
  • 9. бо сказаў Ён - і сталася; Ён загадаў - і зьявілася.
  • 10. Гасподзь разбурае рады язычнікаў; зьнішчае намыслы народаў.
  • 11. А рада Гасподняя вечна стаяцьме; задумы сэрца Ягонага - з роду ў род.
  • 12. Дабрашчасны народ, у якога Гасподзь ёсьць Бог, - племя, якое Ён выбраў у спадчыну Сабе.
  • 13. Гасподзь паглядае зь нябёсаў, бачыць усіх сыноў чалавечых;
  • 14. з трона Свайго Ён пазірае на ўсіх, што жывуць на зямлі:
  • 15. Ён стварыў сэрцы ўсіх іх, і ўважае ўсім іхнім дзеям.
  • 16. Цар не ўратуецца мноствам войска; не ўбароніць волата вялікая сіла.
  • 17. Ненадзейны конь для ратаваньня, ня вызваліць сілай вялікай сваёю.
  • 18. Вось, вока Гасподняе над тымі, хто баіцца Яго, і хто спадзяецца на літасьць Ягоную,
  • 19. што Ён душу іхнюю ўратуе ад сьмерці і ў час галодны накорміць іх.
  • 20. Душа наша мае надзею на Госпада: Ён дапамога наша;
  • 21. Ім радуецца сэрца наша, бо на сьвятое імя Ягонае мы спадзяваліся.
  • 22. Хай будзе ласка Твая, Госпадзе, з намі, мы так на Цябе надзею ўскладаем.