- 1. Кіроўцу хору. Псальма Давідава. На Госпада спадзяюся; як жа вы кажаце душы маёй: "Як птушка ўзьляці на гару вашу"?
- 2. Бо вось бязбожнікі лук напялі, на цяціву стралу наклалі, каб у змроку цаляць у праведных сэрцам.
- 3. Калі разбураны асновы, што можа зрабіць праведнік?
- 4. Гасподзь у сьвятым Сваім храме, Гасподзь - трон Ягоны на нябёсах, вочы Ягоныя бачаць, павекі Ягоныя выпрабоўваюць сыноў чалавечых.
- 5. Гасподзь выпрабоўвае праведніка; а бязбожніка і ліхадзея ненавідзіць душа Ягоная.
- 6. Дажджом вылье Ён на бязбожных жар, вагонь і серку; і палючы вецер - доля іхняй чары;
- 7. бо Гасподзь справядлівы, - любіць праўду; аблічча Ягонае бачыць праведніка.
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Бiблiя беларуская. Пераклад Сёмухи > Стары Запавет > Псалтыр > Глава 10