- 1. Песьня. Псальма сыноў Карэевых.
- 2. Вялікі Гасподзь і праслаўлены вельмі ў горадзе Бога нашага, на сьвятой гары Ягонай.
- 3. Прыгожае ўзвышша, радасьць усёй зямлі гара Сіён; на паўночным схіле яе горад вялікага Цара.
- 4. Бог у харомах ягоных вядомы як цьвярдыня:
- 5. бо вось, сышліся цары і прайшлі ўсе міма;
- 6. убачылі і дзіву даліся, спалохаліся і паўцякалі:
- 7. агарнуў іх там страх і пакута, быццам боль парадзіху;
- 8. усходнім ветрам разьбіў Ты Тарсіскія караблі.
- 9. Як мы чулі, так і ўбачылі ў горадзе Госпада сілы, у горадзе Бога нашага; Бог уцьвердзіць яго навечна.
- 10. Разважалі мы, Божа, пра добрасьць Тваю пасярод храма Твайго.
- 11. Як імя Тваё, Божа, так і слава Твая да краю зямлі; правіца Твая поўная праўды.
- 12. Хай весяліцца гара Сіён, хай радуюцца дочкі юдэйскія дзеля судоў Тваіх, Госпадзе.
- 13. Атачэце Сіён, і абступеце яго; палічэце ягоныя вежы;
- 14. Зьвярнеце сэрца ваша на ўмацаваньні ягоныя; разгледзьце будынкі ягоныя, каб расказаць пакаленьню наступнаму,
- 15. бо гэты Бог ёсьць Бог наш на векі вечныя; Ён будзе павадыром нам да самае сьмерці.
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Бiблiя беларуская. Пераклад Сёмухи > Стары Запавет > Псалтыр > Глава 47