Глава 46

< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71
  • 1. Кіроўцу хору. Сыноў Карэевых Псальма.
  • 2. Пляскайце ў далоні, усе народы, клікніце Богу голасам радасьці;
  • 3. бо Гасподзь Усявышні грозны, - вялікі Цар над усёю зямлёю;
  • 4. скарыў нам народы і плямёны пад ногі нашыя;
  • 5. выбраў нам спадчыну нашу, красу Якава, якога палюбіў.
  • 6. Узышоў Бог пад воклічы, Гасподзь пад гукі трубныя.
  • 7. Сьпявайце Богу нашаму, сьпявайце; сьпявайце цару нашаму, сьпявайце;
  • 8. бо Бог - Цар усёй зямлі; сьпявайце ўсе разумна.
  • 9. Бог зацараваў над народамі, Бог сеў на сьвятым троне Сваім;
  • 10. сабраліся валадары народаў да народу Бога Абрагамавага; бо шчыты зямлі - Божыя; Ён узьнесены над намі.