Глава 53

< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78
  • 1. Кіроўцу хору. На струнных. Вучэньне Давідава,
  • 2. калі прыйшлі Зіфэі і сказалі Саўлу: "ці ня ў вас хаваецца Давід?"
  • 3. Божа! імем Тваім уратуй мяне, і сілаю Тваёю судзі мяне.
  • 4. Божа! пачуй малітву маю; уваж словам вуснаў маіх,
  • 5. бо на мяне чужыя паўсталі, і дужыя шукаюць душы мае; яны ня маюць Бога перад сабою.
  • 6. Вось, Бог мой памочнік; Гасподзь мацуе душу маю.
  • 7. Ён за зло ворагаў маіх пакарае; ісьцінай Тваёю зьнішчыць іх.
  • 8. Я рупліва ахвяру Табе прынясу, праслаўлю імя Тваё, Госпадзе, бо яно добрае,
  • 9. бо Ты выбавіў мяне ад усіх нягодаў, і на воргаў глядзела вока маё.