Глава 29

< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54
  • 1. Псальма Давідава пры абнаўленьні дома.
  • 2. Услаўлю Цябе, Госпадзе, што Ты падняў мяне і ня даў маім ворагам перамагчы мяне.
  • 3. Госпадзе Божа мой! я паклікаў Цябе, і Ты мяне вылечыў.
  • 4. Госпадзе! Ты вывеў зь пекла душу маю і ажывіў мяне, каб я ня сышоў у магілу.
  • 5. Сьпявайце Госпаду, сьвятыя Ягоныя, слаўце памяць сьвятыні Ягонай,
  • 6. бо на хвіліну гнеў Ягоны, на ўсё жыцьцё ўпадабаньне Ягонае: увечары пачынаецца плач, а на раніцу - радасьць.
  • 7. І я казаў у дабрадзействе маім: "не пахіснуся вавек".
  • 8. Па ўпадабаньні Тваім, Госпадзе,Ты ўмацаваў гару маю; але Ты схаваў аблічча Тваё, і я сумеўся:
  • 9. Тады Цябе, Госпадзе, я клікаў, і Госпада майго я маліў:
  • 10. "якая карысьць у крыві маёй, калі я сыду ў магілу? ці ж будзе тло маё Цябе славіць? ці будзе ўзьвяшчаць Тваю праўду?
  • 11. пачуй, Госпадзе, і памілуй мяне, Госпадзе! будзь мне памочнікам".
  • 12. І Ты скаргі мае абярнуў у радасьць, вярэту маю зьняў зь мяне і аперазаў мяне весялосьцю,
  • 13. хай славіць Цябе душа мая і хай не змаўкае. Госпадзе Божа мой! буду славіць Цябе вечна.