- 1. Кіроўцу хору. Псальма Давідава,
- 2. Дабрашчасны, хто дбае пра ўбогага! У дзень бедства выбавіць яго Гасподзь.
- 3. Гасподзь ахавае яго і жыцьцё яму зьберажэ; дабрашчасны ён на зямлі будзе. І Ты не здасі яго на волю ворагаў ягоных.
- 4. Гасподзь умацуе яго на ложку хваробы ягонай. Ты зьменіш увесь ложак ягоны ў хваробе ягонай.
- 5. Я сказаў: Госпадзе! зьлітуйся зь мяне, вылечы душу маю; бо зграшыў я прад Табою.
- 6. Ворагі мае пра мяне кажуць благое: "Калі ён памрэ, і загіне імя ягонае?"
- 7. І калі хто прыходзіць пабачыць мяне, кажа няпраўду; сэрца ягонае складае ў сабе няпраўду, і ён, выйшаўшы, гаворыць пра тое.
- 8. Усе ненавідзяць мяне, шэпчуцца паміж сабою супроць мяне, благое супроць мяне намышляюць:
- 9. "слова Веліяла прыйшло на яго; ён лёг; і болей ня ўстане".
- 10. Нават чалавек мірны са мною, на якога я спадзяваўся, які еў мой хлеб, падняў на мяне нагу.
- 11. А Ты, Госпадзе, зьлітуйся зь мяне і мяне падымі, і я ім заплачу.
- 12. З таго даведаюся, што Ты любіш мяне, калі вораг мой не апануе мяне,
- 13. а мяне захаваеш у цэласьці маёй і паставіш прад абліччам Тваім навечна.
- 14. Дабраславёны Гасподзь, Бог Ізраілеў, адвечна й навечна! Амін, амін!
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Бiблiя беларуская. Пераклад Сёмухи > Стары Запавет > Псалтыр > Глава 40