Глава 55

< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80
  • 1. Кіроўцу хору. Пра галубіцу маўклівую ў пустках далёкіх. Залатая псальма Давіда, калі Філістымляне схапілі яго былі ў Гэце.
  • 2. Зьлітуйся, Божа, зь мяне. Бо чалавек хоча мяне праглынуць; кожнага дня на мяне нападаючы, уціскае мяне.
  • 3. Цэлы дзень ворагі віжуюць за мною заўзята, многа іх паўстае на мяне, Усявышні!
  • 4. Калі страх агартае мяне, я надзею кладу на Цябе.
  • 5. У Богу я ўслаўлю слова Ягонае; на Бога надзею кладу, не баюся; што зробіць мне цела?
  • 6. Кожнага дня пераварочваюць словы мае; усе іхнія намыслы супраць мяне - на ліхое:
  • 7. зьбіраюцца, тояцца, сьлед мой высочваюць, каб улавіць душу маю.
  • 8. Няўжо яны ўнікнуць адплаты за няпраўду сваю? У гневе адкінь, Божа, народы.
  • 9. Палічыў Ты туляньні мае; пакладзі мае сьлёзы ў сасуд прад Табою, - ці ня ў кнізе яны Тваёй?
  • 10. Ворагі мае ўцякаюць назад, калі я клічу Цябе; з гэтага я і даведваюся, што Бог за мяне.
  • 11. У Богу я ўслаўлю слова Ягонае, у Госпадзе ўслаўлю слова Ягонае.
  • 12. На Бога надзею кладу, не баюся; што зробіць мне чалавек?
  • 13. На мне, Божа, прысягі Табе; Табе аддам ахвяры хвалы,
  • 14. бо Ты збавіў душу маю ад сьмерці, і ногі мае ад спатыканьня, каб хадзіў я прад абліччам Божым у сьвятле жывых.