- 1. Псальма Давідава. У першы дзень тыдня. Гасподняя зямля і ўсё, што на ёй, сусьвет і ягоныя жыхары,
- 2. бо Ён заснаваў яе на морах, і на рэках яе ўгрунтаваў.
- 3. Хто падымецца на гару Гасподнюю, альбо хто стане на сьвятым месцы Ягоным?
- 4. Той, у каго рукі невінаватыя і чыстае сэрца, не прысягаў хто душою сваёю напуста і не бажыўся хлусьліва,
- 5. той атрымае дабраславеньне ад Госпада і літасьць ад Бога, Збаўцы свайго.
- 6. Такі род усіх, што шукаюць Яго, шукаюць аблічча Твайго, Божа Якаваў!
- 7. Падымеце шчыты свае, брамы, і падымецеся, дзьверы вечныя, і ўвойдзе Цар славы!
- 8. Хто гэты Цар славы? - Гасподзь, моцны і дужы, Гасподзь, дужы ў змаганьні.
- 9. Падымеце шчыты вашыя, брамы, і падымецеся, дзверы вечныя, і ўвойдзе Цар славы!
- 10. Хто гэты Цар славы? - Гасподзь сілаў, Ён - Цар славы.
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Бiблiя беларуская. Пераклад Сёмухи > Стары Запавет > Псалтыр > Глава 23