Глава 22

< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51
  • 1. Псальма Давідава. Гасподзь - Пастыр мой; я ніякай нястачы ня мецьму:
  • 2. Ён пасьвіць мяне на пашах зялёных, на ціхія воды водзіць мяне.
  • 3. Ён душу маю мацуе, кіруе мяне на сьцежкі праўды дзеля імя Свайго.
  • 4. Калі я пайду далінай сьмяротнага ценю, не ўбаюся ліха, бо Ты са мною; Тваё жазло і твой посах - яны супакойваюць мяне.
  • 5. Ты перада мною паставіў трапезу на вачах у маіх ворагаў; намасьціў алеем галаву маю; чара мая перапоўнена.
  • 6. Так, ласка і мілажаль хай будуць са мною ва ўсе дні жыцьця майго, і я буду ў доме Гасподнім многія дні.