- 1. Псальма Давідава. Рассудзі мяне, Госпадзе, бо хадзіў я ў беспахібнасьці маёй, і, у надзеі на Госпада не пахіснуся.
- 2. Выпрабуй мяне, Госпадзе, растапі мне вантробы і сэрца маё,
- 3. бо міласьць Твая перад маімі вачыма, і ў праўдзе Тваёй я хадзіў,
- 4. не сядзеў я зь людзьмі аблуднымі і з падступнымі не пайду;
- 5. я зьненавідзеў зборню зламысьнікаў, і зь бязбожнікамі ня сяду;
- 6. буду мець у нявіннасьці рукі мае і абыходзіць Твой ахвярнік, Госпадзе,
- 7. каб абвяшчаць Табе голасна славу і пра ўсе цуды Твае расказаць.
- 8. Госпадзе! палюбіў я жытло Твайго дома і месца, дзе слава Твая жыве.
- 9. Не загубі душы мае з грэшнікамі і жыцьця майго з крыважэрнымі,
- 10. у чыіх руках ліхадзейства, і чыя правіца поўная зьдзірства.
- 11. А я хаджу ў сваёй беззаганнасьці; вызвалі мяне, і ўмілажалься зь мяне.
- 12. Нага мая стаіць на роўным; на сходах праслаўлю Госпада.
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Бiблiя беларуская. Пераклад Сёмухи > Стары Запавет > Псалтыр > Глава 25