- 1. Кіроўцу хору. Вучэньне. Сыноў Карэевых.
- 2. Як сарна імкнецца да водных патокаў, так душа мая імкнецца да Цябе, Божа!
- 3. Душа мая прагне Бога моцнага і жывога: калі я прыйду і зьяўлюся прад аблічча Божае!
- 4. Сьлёзы мае былі мне хлебам удзень і ўначы, калі мне казалі штодзень: дзе твой Бог?
- 5. Калі ўспамінаю пра гэта, душу маю выліваю, бо хадзіў я з мноствам людзей; уступаў зь імі ў храм Божы з голасам радасьці і падзякі натоўпу сьвяточнага.
- 6. Чаго ты падупадаеш, душа мая, чаго непакоішся? Май надзею на Бога; бо я буду славіць Яго, Збаўцу майго і Бога майго.
- 7. Падупадае ўва мне душа мая, бо я пра Цябе ўспамінаю зь зямлі Ярданскай, зь Ярмона, з гары Цаар.
- 8. Бездань прорву заклікае голасам вадаспадаў Тваіх; усе воды Твае і хвалі Твае прайшлі нада мною.
- 9. Удзень удзяляе Гасподзь Свае ласкі і ўночы Яму мая песьня, малітва да Бога жыцьця майго.
- 10. Скажу Богу, заступніку майму: навошта забыў Ты мяне? Навошта хаджу я і бядую ад варожых зьнявагаў?
- 11. Быццам косьці ламаюць мае, збыткуюць зь мяне мае супастаты, калі кажуць мне кожнага дня: дзе твой Бог?
- 12. Чаго ж ты журышся, душа мая, чаго ты маркоцішся? май надзею на Бога; бо я буду славіць Яго, Збаўцу майго і Бога майго.
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Бiблiя беларуская. Пераклад Сёмухи > Стары Запавет > Псалтыр > Глава 41