Глава 56

< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81
  • 1. Кіроўцу хору. Не загубі. Залатая псальма Давіда, калі ён уцёк ад Саўла ў пячору.
  • 2. Зьлітуйся, Божа, зь мяне, зьлітуйся; бо на Цябе спадзяецца душа мая, і ў цяні крылаў Тваіх я схаваюся, пакуль ня мінуцца нягоды.
  • 3. Паклічу Бога Ўсявышняга, Бога, Які мне чыніць дабро;
  • 4. Ён зь нябёсаў пашле, і ўратуе мяне; пасароміць таго, хто спрабуе мяне праглынуць, пашле Бог Сваю літасьць і праўду Сваю.
  • 5. Душа мая сярод ільвоў; я ляжу сярод тых, што дыхаюць полымем, сярод сыноў чалавечых, чые зубы - як дзіды і стрэлы, чый язык - востры меч.
  • 6. Будзь услаўлены вышэй за нябёсы, Божа, і над усёю зямлёю хай будзе слава Твая!
  • 7. На ногі мае ўгатавалі сетку: душа мая панікла; выкапалі перада мною яму, і самі ўпалі ў яе.
  • 8. Гатовае сэрца маё, Божа, гатовае сэрца маё: буду сьпяваць і славіць.
  • 9. Паўстань, слава мая, паўстань, псалтыр і арфа! Я ўстану рана.
  • 10. Славіць буду Цябе, Госпадзе, сярод народаў; славіць буду Цябе сярод плямёнаў,
  • 11. бо да нябёсаў вялікая ласка Твая і ў пазахмар'і праўда Твая.
  • 12. Узьнясіся вышэй за нябёсы, Божа, і над усёю зямлёю хай будзе слава Твая.