Глава 9

< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51
  • 1. Кіроўцу хору. Пасьля сьмерці Лабэна. Псальма Давідава.
  • 2. [Алэф] Славіць буду Цябе, Госпадзе, усім сэрцам маім, абвяшчаць пра ўсе цуды Твае,
  • 3. я буду радавацца, весяліцца, імя Тваё апяваць, Усявышні.
  • 4. [Бэт] Як павернуць назад мае ворагі, - спатыкнуцца й загінуць прад абліччам Тваім,
  • 5. бо Ты вёў мой суд і маю цяжбіну; Ты сеў на троне, Судзьдзя справядлівы.
  • 6. [Гімэл] Ты абурыўся на народы, бязбожнага зьнішчыў, сьцёр іх імёны навечна.
  • 7. [Далэт] У ворага зброі ня стала зусім, і гарады Ты разбурыў; загінула зь імі памяць пра іх.
  • 8. [Гэ] А Гасподзь жыве вечна; Ён трон Свой на суд падрыхтаваў,
  • 9. і Ён будзе судзіць сьвет па праўдзе, па справядлівасьці суд над народамі ўчыніць.
  • 10. [Вав] І будзе Гасподзь прытулкам прыгнечанаму, прытулкам у скрушлівы час;
  • 11. І спадзявацьмуцца на Цябе тыя, што ведаюць імя Тваё, бо Ты не пакідаеш тых, што шукаюць Цябе, Госпадзе.
  • 12. Сьпявайце Госпаду, Які жыве на Сіёне, абвяшчайце ў народах дзеі Ягоныя,
  • 13. бо Ён спаганяе за кроў; памятае іх, не забывае енку прыгнечаных.
  • 14. [Хэт] Умілажалься зь мяне, Госпадзе; глянь на цярпеньні мае ад ненавісьнікаў маіх, - Ты, Які ўзносіш мяне над брамаю сьмерці,
  • 15. каб я абвяшчаў усю славу Тваю ў браме дачкі Сіёна: буду радавацца з майго ратаваньня Табою.
  • 16. [Тэт] Народы пападалі ў яму, якую выкапалі; у сетку, якую схавалі яны, ублыталі ногі свае.
  • 17. Гасподзь быў спазнаны праз суд, які Ён учыніў; бязбожнік злоўлены дзеямі рук сваіх.
  • 18. [Ёд] Хай шыбуюць бязбожнікі ў пекла, - усе народы, што забываюць Бога,
  • 19. [Каф] бо не назаўсёды забудзецца ўбогі, і надзея ўбогіх не назаўсёды загіне.
  • 20. Паўстань, Госпадзе, хай чалавек не адужае, хай народы судзяцца прад абліччам Тваім.
  • 21. Навядзі, Госпадзе, страху на іх; хай знаюць народы, што людзі яны.
  • 22. [Ламэд] Навошта, Госпадзе, зводдаль стаіш, хаваеш Сябе ў часе скрухі?
  • 23. Бязбожны з пагарды сваёй перасьледуе беднага; хай схоплены будуць яны хітрынамі, якія намысьлілі самі.
  • 24. [Мэм] Бязбожны бо хваліцца пажадай душы сваёй; а карысьлівец сам сабе дагаджае.
  • 25. [Нун] Пыхліва бязбожнік пагарджае Богам; "не спагоніць"; ва ўсіх думках ягоных: няма Бога!
  • 26. [Аін] У кожным часе шляхі ягоныя згубныя; суды Твае далёкія ад яго; на ўсіх ворагаў сваіх ён глядзіць грэбліва;
  • 27. і кажа ў сэрцы сваім: "не пахіснуся; і ніколі мяне не спадобіць ліха".
  • 28. [Пэ] Вусны ягоныя поўныя праклёну, хітрасьці, крыўды; пад языком у яго пакуты і згуба.
  • 29. [Цадэ] Сядзіць у засадзе ў задвор'і, у патайных мясьцінах забівае невінаватага; вочы ягоныя цікуюць за бедным;
  • 30. у патайнай мясьціне пільнуе, нібы ў логвішчы леў; пільнуе ў засадзе, каб схапіць беднага; хапае беднага, цягне ў сеткі свае,
  • 31. згінаецца, прыпадае, - і бедныя падаюць у моцныя кіпці ягоныя;
  • 32. кажа ў сэрцы сваім: "забыў Бог, засланіў Свой твар, ня ўбачыць ніколі".
  • 33. [Каф] Паўстань, Госпадзе Божа, падай руку Тваю, не забудзь прыгнечаных.
  • 34. Навошта бязбожнік грэбуе Богам, кажучы ў сэрцы сваім: "Ты не спагоніш?"
  • 35. [Рэш] Ты бачыш; бо Ты глядзіш на крыўды і ўціскі, каб аддаць Тваёю рукою. Табе аддае сябе бедны; сіраце Ты памочнік.
  • 36. [Шын] Зламай мышцу бязбожнаму і ліхому, каб шукаць і не знайсьці ягонага грэху.
  • 37. Гасподзь - цар навечна, назаўсёды; зьнікнуць язычнікі зь зямлі Ягонай.
  • 38. [Тав] Госпадзе! Ты чуеш жаданьні лагодных, умацуй сэрца ім; адкрый вуха Тваё,
  • 39. каб даць суд сіраце і прыгнечанаму, хай не палохае больш чалавек на зямлі.