Глава 54

< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79
  • 1. Кіроўцу хору. На струнных інструмэнтах. Вучэньне Давідава.
  • 2. Пачуй, Божа, малітву маю, і ад маленьня майго не хавайся;
  • 3. уваж мне і пачуй мяне; я стагну ў гароце маёй і бянтэжуся
  • 4. ад крыку варожага, ад уціску бязбожнага; бо яны мне накідаюць беззаконьне і ў гневе супроць мяне варагуюць.
  • 5. Сэрца маё трапеча ўва мне і сьмяротныя страхі мяне ахапілі;
  • 6. страх і жудасьць мяне агарнулі, і вусьцішна мне.
  • 7. І сказаў я: "Хто даў бы мне крылы, як у голуба? Я паляцеў бы і супакоіўся;
  • 8. далёка заляцеў бы, і ў пустыні застаўся б;
  • 9. пасьпяшаўся б схавацца ад буры й віхуры".
  • 10. Разладзь, Госпадзе, і падзялі языкі іхнія, бо я гвалт і нязгоду ў горадзе бачу;
  • 11. удзень і ўначы яны ходзяць навокал па ягоных мурах; зладзействы і бедствы ў ім;
  • 12. сярод яго згуба; ашука і подступ ня сыходзяць з вуліц ягоных:
  • 13. бо ня вораг мяне кляне, - гэта я ператрываў бы; не ненавісьнік мой узьвялічваецца нада мною - ад яго я схаваўся б;
  • 14. а ты, хто быў мне тым, што і сам я сабе, сябар мой і паплечнік мой,
  • 15. з кім мы шчырыя гутаркі мелі і разам хадзілі ў дом Божы.
  • 16. Хай іх сьмерць ня міне; хай сыдуць яны жывыя ў пекла; бо злачынства ў сялібах іхніх, у іхнім сэрцы,
  • 17. я ж паклічу Бога, і Гасподзь мяне выратуе.
  • 18. Увечары і раніцай і апоўдні я буду маліць і прасіць, і Ён пачуе мой голас;
  • 19. выбавіць душу маю ў спакоі ад тых, хто на мяне паўстае; бо іх многа ў мяне;
  • 20. Бог выслухае, і суцешыць іх Той, Хто адвеку сядзіць на троне, бо няма ў іх перамены, і Бога яны не баяцца;
  • 21. рукі свае паднялі на тых, якія зь імі ў міры, парушылі згоду сваю;
  • 22. вусны ў іх гладкія, нібы масла, а ў сэрцы варожасьць у іх; словы іхнія лагаднейшыя за алей, а самі яны - мячы аголеныя.
  • 23. Пакінь Госпаду клопат твой, і Ён падтрымае цябе. Ніколі ня дасьць Ён праведніку пахіснуцца.
  • 24. Ты, Божа, зьвядзеш іх у яму пагібельную; крыважэрныя і падступныя не пражывуць палавіны дзён сваіх. А на Цябе, Госпадзе, спадзяюся.