- 1. Кіроўцу хору. Псальма Давідава.
- 2. Хай пачуе цябе Гасподзь у дзень скрухі, хай абароніць цябе імя Бога Якаўлевага.
- 3. Хай пашле табе дапамогу са Сьвятыні, і зь Сіёна хай падмацуе цябе.
- 4. Хай успомніць усе прынашэньні ахвяраў твае і цэласпаленьне тваё хай зробіць тлустым.
- 5. Няхай дасьць табе, што па сэрцы табе, і ўсе намеры твае няхай выканае.
- 6. Мы парадуемся выратаваньню твайму, і ў імя Бога нашага падымем сьцяг. Няхай выканае Гасподзь усе просьбы твае.
- 7. Сёньня спазнаў я, што Гасподзь ратуе памазанца Свайго; адказвае яму са сьвятых нябёсаў Сваіх магутнасьцю ратавальнай правіцы Сваёй.
- 8. Некаторыя калясьніцамі, некаторыя конямі, а мы імем Госпада, Бога нашага, хвалімся:
- 9. яны пахіснуліся, і ўпалі, а мы ўсталі, і стаім проста.
- 10. Госпадзе! уратуй цара, і пачуй нас, калі паклічам.
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Бiблiя беларуская. Пераклад Сёмухи > Стары Запавет > Псалтыр > Глава 19