Глава 28

< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53
  • 1. Псальма Давідава. Напрыканцы сьвята Кучак. Аддайце Госпаду, сыны Божыя, аддайце Госпаду славу і чту,
  • 2. аддайце Госпаду славу імя Ягонага; пакланецеся Госпаду ў пышнай сьвятасьці Ягонай.
  • 3. Голас Гасподні над водамі, Бог славы загрымеў, Гасподзь над вялікімі водамі.
  • 4. Голас Гасподні моцны; голас Гасподні велічны.
  • 5. Голас Гасподні ламае кедры; Гасподзь ламае кедры Ліванскія
  • 6. і прымушае іх скакаць, як цялят, Ліван і Сірыён - як маладога аднарога.
  • 7. Голас Гасподні выкрасае полымя вогненнае.
  • 8. Голас Гасподні трасе пустыню; трасе Гасподзь пустыню Кадэс.
  • 9. Голас Гасподні прымушае касуль каціцца, і агаляе лясы; і ў храме Ягоным абвяшчае пра славу Ягоную.
  • 10. Гасподзь сядзеў над патопам, і сядзецьме Гасподзь царом вечна.
  • 11. Гасподзь дасьць сілу народу Свайму; Гасподзь дабраславіць народ Свой мірам.