- 1. Кіроўцу хору. На васьміструнным. Псальма Давідава.
- 2. Ня ў ятры Тваёй выкрывай мяне, Госпадзе, і ня ў гневе Тваім карай мяне.
- 3. Умілажалься зь мяне, Госпадзе, бо я нямоглы; дай мне гаеньня, Госпадзе, бо косьці мае растрывожаныя,
- 4. і душа мая моцна ўстрывожаная; - а Ты, Госпадзе, дакуль?
- 5. Павярніся, Госпадзе, душу маю выратуй, уратуй мяне дзеля ласкі Тваёй,
- 6. бо ў сьмерці няма пра Цябе памятаньня: у магіле хто Цябе славіць будзе?
- 7. Стаміўся я ад зітханьняў маіх: кожнае ночы я ложак свой абмываю, сьлязьмі маімі пасьцель акрапляю маю.
- 8. Высахла ад маркоты вока маё, пастарэла яно праз маіх ворагаў.
- 9. Адступецеся ад мяне, усе ліхадзеі, бо пачуў Гасподзь голас плачу майго,
- 10. пачуў Гасподзь маленьне маё; Гасподзь прыме малітву маю,
- 11. хай усе мае ворагі пасаромлены і моцна настрашыны будуць; хай вернуцца - і пасаромеюцца імгненна.
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Бiблiя беларуская. Пераклад Сёмухи > Стары Запавет > Псалтыр > Глава 6