Глава 3

< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51
  • 1. Псальма Давіда, калі ён уцякаў ад Авэсалома, сына свайго.
  • 2. Госпадзе! - як пабольшала ворагаў маіх! як многа іх на мяне паўстае!
  • 3. Шмат каторыя кажуць душы маёй: "Няма яму ў Богу ратунку!"
  • 4. Але Ты, Госпадзе, - шчыт перада мною, слава мая, і Ты ўзносіш маю галаву.
  • 5. Сваім голасам клічу да Госпада, - і Ён чуе мяне са сьвятое гары Свае.
  • 6. Кладуся я, сплю і ўстаю, бо Гасподзь абараняе мяне.
  • 7. І не збаюся я процьмы людзей, што адусюль аблажылі мяне.
  • 8. Паўстань, Госпадзе! ацалі мяне, Божа мой! бо Ты б'еш маіх ворагаў па шчацэ, зубы грэшнікам крышыш.
  • 9. Ратунак у Госпадзе. Над народам Тваім дабраслаўленьне Тваё.