- 1. Кіроўцу хору. На струнных інструмэнтах. Псальма Давідава.
- 2. Калі клічу я, - акажыся мне, Божа праўды маёй! Ты даваў мне прастору ў цясноцьці. Умілажалься зь мяне і пачуй малітву маю.
- 3. Сынове людзкія! дакуль ганьбавацьмецца слава мая? Дакуль марнасьць любіць будзеце, дакуль няпраўды шукацьмеце?
- 4. Ведайце, што сьвятога Свайго Гасподзь Сабе вылучыў, чуе Гасподзь, калі я клічу Яго.
- 5. У гневе грахоў не рабеце: на ложках сваіх разважайце ў сэрцах сваіх, і суцешыцеся!
- 6. Ахвяры праўды прыносьце і майце надзею на Бога.
- 7. Многія кажуць: "Хто нам пакажа дабро?" Пакажы нам, Госпадзе, сьвятло аблічча Твайго!
- 8. Ты напоўніў радасьцю сэрца маё з той пары, як пабольшала ў іх хлеба й віна.
- 9. Я спакойна кладуся і сплю, бо Ты, Госпадзе, адзін даеш мне жыць у бясьпецы.
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Бiблiя беларуская. Пераклад Сёмухи > Стары Запавет > Псалтыр > Глава 4