Глава 60

< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85
  • 1. Кіроўцу хору. На струнным інструмэньце. Псальма Давідава.
  • 2. Пачуй, Божа, мой лямант, уваж малітве маёй,
  • 3. ад краю зямлі заклікаю Цябе ў заняпаласьці сэрца майго; узьвядзі мяне на скалу, недасягальную мне,
  • 4. бо Ты апора мая, Ты моцная абарона ад ворага.
  • 5. Хай жыцьму я вечна ў сялібе Тваёй, і ўпакоюся пад покрывам крылаў Тваіх,
  • 6. бо Ты, Божа, пачуў абяцаньні мае і даў мне спадчыну тых, хто баіцца Твайго імя.
  • 7. Памнож цару дні на дні, гады падоўжы яму - з роду ў род,
  • 8. няхай жыцьме ён прад Богам вечна; накажы мілажалю і праўдзе ахоўваць яго.
  • 9. І я сьпяваць буду імю Твайму вечна, абяцаньні мае выконваць дзень у дзень.