- 1. Кіроўцу хору Ідутумавага. Псальма Давідава.
- 2. Толькі ў Богу душа мая суцяшаецца; ад Яго выратаваньне маё.
- 3. Толькі Ён - цьвярдыня мая, ратунак мой, сховы мае: не пахіснуся болей.
- 4. Дакуль будзеце налягаць на чалавека? Абвалены будзеце вы, усе вы, як сьцяна нахіленая, як плот расхістаны.
- 5. Яны скінуць яго з вышыні намысьлілі, ашукаю скарысталіся; вуснамі дабраслаўляюць, а ў сэрцы сваім клянуць.
- 6. Толькі ў Богу, душа мая, супакойвайся! бо на Яго ўся надзея мая.
- 7. Толькі Ён - цьвярдыня мая і ратунак мой, сховы мае: не пахіснуся.
- 8. У Богу выратаваньне маё і слава мая; скала сілы маёй і надзея мая ў Богу.
- 9. Народзе! на Яго спадзявайся ўвесь час; сэрца маё прад Ім вылівайце: Бог - нам прыстанішча.
- 10. Сыны чалавечыя - марнасьць адна; сыны мужоў - ашуканства; калі іх пакласьці на вагі, усе яны разам лягчэйшыя за пустату.
- 11. Не спадзявайцеся на рабункі, і не выхваляйцеся крадзяжом; калі багацьце множыцца, ня хілецеся да яго сэрцам.
- 12. Аднойчы сказаў Бог, і двойчы я гэта пачуў, што сіла - у Богу,
- 13. і ў Цябе, Госпадзе, міласьць, бо Ты плаціш кожнаму паводле ўчынкаў ягоных.
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Бiблiя беларуская. Пераклад Сёмухи > Стары Запавет > Псалтыр > Глава 61